Выстава "Прывітанне з Мінска"!

21.04.20 

У доме-музеі першага з’езда РСДРП працуе выстава “Прывітанне з Мінска”. Яна знаёміць з жыццём сталіцы ў канцы 19-пачатку 20 стагоддзя. Аб паўсядзённасці Мінска на мяжы эпох раскажуць прадметы побыту, прафесійныя прылады, адзенне і фотаздымкі. Расказвае навуковы супрацоўнік Таццяна Пятрова.

Канец 19 – пачатак 20 стагоддзя – час, калі Мінск актыўна развіваецца. За гэты перыяд плошча горада павялічылася ў тры разы, насельніцтва расло за кошт вясковых перасяленцаў. Прамысловы рост суправаджаўся ўздымам адукацыі і культуры.

Экспазіцыя адкрыта да 1 верасня.

Фота http://histmuseum.by/