Выстава рамеснай спадчыны Султаната Аман адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

19.09.2019

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі прэзентавалі выставу "Аман: жамчужына Усходу. Рамесная спадчына" з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман. “Экспазіцыя - яркае адлюстраванне культуры нацыі, яе мінулага і сучаснасці, ладу жыцця ў краіне і тых нацыянальных якасцей, якімі славіцца аманскі народ. Упэўнены, гэты ўнікальны праект кажа пра асаблівыя давер, павагу, цеплыню паміж Беларуссю і Аманам”,  адзначыў міністр культуры нашай краіны Юрый Бондар.

У калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман больш за сем тысяч прадметаў. У Мінску паказана малая частка. Пра экспазіцыю расказаў генеральны дырэктар установы Джамал аль-Мусаві.

Выстава адкрыта ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі да студзеня. Тады ж сталічная ўстанова адзначыць юбілей, ганаровымі гасцямі стануць прадстаўнікі аманскага музея. У адказ у наступным годзе зладзяць Тыдзень культуры Беларусі ў Амане.

Фота: citydog.by