02.10.2026
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе выставу «Кніжная культура беларускіх татар», якая працуе ў Нацыянальным музеі Султаната Аман. Экспазіцыя складзена з 16 узораў самабытнай рукапіснай кніжнай традыцыі беларускіх татар: арабаграфічныя рукапісы, Караны XIX–XX ст.ст., малітвеннікі-хамаілы, створаныя ў Слоніме, Мінску і іншых гарадах Беларусі. Расказала загадчык навукова-даследчага аддзела гісторыка-культурнай спадчыны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Крысціна Ярмак.
Фота: sb.by
