07.08.2024
Экспазіцыя раскрывае ў першую чаргу сімвалічны аспект мастацтва Беларусі XVII–XIX стст., які раней разглядаўся ў агульным кантэксце знаёмства з традыцыйнай культурай. Каля 100 твораў жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, старадрукаваных кніг, створаных на працягу гэтага перыяду, прадстаўляюць Нацыянальны мастацкі музей і Музей старажытна-беларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Расказала аб экспазіцыі куратар праекта, загадчык аддзела старажытна-беларускага мастацтва музея Алена Карпенка.
Фота - artmuseum.by