Выстава "Сімвалы Перамогі" адкрылася ў сталічнай ратушы

12.05.2020

У ратушы Мінска адкрылася выстава "Сімвалы Перамогі", прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Паказана каля 250 экспанатаў: творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога і медальернага мастацтва, а таксама кнігі, дакументы, паштоўкі, асабістыя рэчы ветэранаў вайны. Самая вялікая частка экспазіцыі прысвечана медальернаму мастацтву. Выстаўлена больш за сотню памятных і юбілейных медалёў, знакаў адрознення і манет з прыватных збораў, а таксама сапраўдныя баявыя ўзнагароды жыхароў Мінска з фондавых калекцый музея. Расказвае куратар выставы Пётр Хацько.

Экспазіцыя працуе да 5 ліпеня.

Фота: minsknews.by