Выстава "Скрозь стагоддзі"

15.02.2022

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыта выстава "Скрозь стагоддзі". Яна прысвечана 500-годдзю выдання знакавага помніка нашай кніжнай культуры – "Малой падарожнай кніжкі". Гэта першае надрукаванае выданне ў першай тыпаграфіі на тэрыторыі Беларусі. "Адкрыццё выставы – спроба рэканструкцыі тытула старажытнага выдання, які ўзноўлены з улікам асаблівасцей шрыфту і кампазіцыі 16-га стагоддзя" - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

На выстаўцы, арганізаванай сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, прадстаўлены работы выкладчыкаў і студэнтаў, выкананыя ў тэхніцы высокага друку і камп’ютарнай графікі, што дае магчымасць аднавіць старажытныя формы кнігадрукавання. Расказала загадчык аддзела Вікторыя Харытонава.

Фота - nlb.by