15.09.2025
У Каміннай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прадстаўлена экспазіцыя з унікальнымі архіўнымі матэрыяламі, створаная сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Яна прымеркавана да 105-годдзя тэатра і адкрыцця 106-га тэатральнага сезона. Галоўныя экспанаты выставы – цікавыя архіўныя дакументы, звязаныя з гісторыяй развіцця Купалаўскага тэатра і яго станаўленнем як першай сцэны краіны. Многія матэрыялы паказаны публіцы ўпершыню. Расказвае загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Маргарыта Старасценка.
Фота: belta.by