Выстава "Велікодныя ўзоры" ў Віцебску

13.04.2022

Каля 300 работ прадстаўлены на выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Велікодныя ўзоры" ў Віцебску. Выстава традыцыйная і праводзіцца напярэдадні Вялікадня. Свае творы прадставілі майстры дамоў рамёстваў з усёй вобласці. На гэты раз іх больш за 100. Кожны майстар у сваім вырабе падкрэслівае традыцыі свайго рэгіёна, адзначыла загадчык філіяла "Бешанковіцкі Дом рамёстваў" Алеся Аўчыннікава.

Фота - vitgtk.belstu.by