Выстава японскай эратычнай гравюры адкрылася ў Мінску

15.03.2021

Выстава японскай эратычнай гравюры адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Дэманструюцца каляровыя ксілаграфіі вядомых японскіх і кітайскіх майстроў XIX-XX стагоддзяў. Гэта работы смелага жанру сюнга – выявы аголеных фігур чалавека і палюбоўнікаў у момант блізкасці. Расказвае кандыдат культуралогіі Юлія Яроцкая.

Экспазіцыю японскіх і кітайскіх майстроў дапаўняюць работы нашых суайчыннікаў. Паказаны скульптуры Андрэя Асташова і Андрэя Вараб’ёва, жывапіс і графіка Аляксандра Шапо, Генадзя Козела, Сяргея Крыштаповіча і іншых. Творы адлюстроўваюць погляд беларусаў на загадкавую ўсходнюю культуру. Працягвае арт-менеджар Дзмітрый Адуцкевіч.

Бліжэй пазнаёміцца з усходнімі майстрамі дапамогуць паказы дакументальных фільмаў і тэматычны квэст. Выстава прадоўжыцца да 16 мая.

Фота: ncsm.by