Выстава жывапісу і графікі «Верасень-35» працуе ў Палацы мастацтва

11.06.2025

У Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» адкрылася выстава жывапісу і графікі «Верасень-35» секцыі «Верасень» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». З першых дзён існавання, а гэта 1989 год, яна аб’ядноўвала мастакоў, якія сфарміраваліся ў перыяд росквіту беларускай рэалістычнай школы, а таксама валодалі яркай творчай індывідуальнасцю і высокай графічнай культурай. На вернісажы пабывала наш карэспандэнт Таццяна Гулевіч.