Выстава зімовых акварэлей Фелікса Гумена адкрыта ў віцебскім Мастацкім музеі

16.12.2020

У Віцебску адкрыта выстава акварэлі Фелікса Гумена "Казка IV сезона", на якой паказаны зімовыя пейзажы. На карціне Віцебская зіма – знаёмы многім гараджанам від на Васкрасенскую царкву і Успенскі сабор. Таксама ўвазе гледача – прыгарад Лужасна, Баронікі, ёсць краявід Полацка. Расказвае куратар экспазіцыі, навуковы супрацоўнік Віцебскага краязнаўчага музея Алена Крывенькая.

Фелікс Гумен нарадзіўся на Далёкім Усходзе ў сям’і веннага. У пачатку 1960-х скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, быў першым у Савецкім Саюзе, чый дыпломны праект прэзентаваў акварэль. Сёння творцу амаль 80, з-за эпідсітуацыі адкрыццё выставы прайшло без яго і ў камерным фармаце. 

Выстава працягнецца ў Віцебскім мастацкім музеі да 28 лютага.

Фота: gumen.by