Выставачны праект «Аўтограф»

02.02.2022

Заўтра ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы будзе ўрачыста адкрыта выстава "Аўтограф". Гэты праект прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. На сённяшні дзень у Купалавым доме зберагаецца каля 1000 аўтографаў паэта: чарнавыя і белавыя рукапісы вершаў, лісты сябрам, подпісы на фатаграфіях, жартоўныя эпіграмы – сведчанні яскравага і шматграннага жыцця творцы. "Рукапісную спадчыну паэта, расцярушаную ў гады Вялікай Айчыннай вайны, давялося збіраць у многіх краінах свету: Расіі, Украіне, Грузіі, Польшчы, Германіі і іншых", - адзначыла вядучы навуковы супрацоўнік Галіна Варонава.

На выставе "Аўтограф" будуць упершыню прадстаўлены аўтографы Кандрата Крапівы, Петруся Броўкі, Сяргея Грахоўскага, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Івана Мележа, Івана Навуменкі, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых з прыватных калекцый. Можна будзе пабачыць памяткі нашых літаратараў, якія нядаўна лічыліся страчанымі. Так, упершыню можна будзе азнаёміцца з часткай уратаванага архіва Аркадзя Куляшова. Расказвае загадчык аддзела музея Марыя Барткова.

Фота - kupala-museum.by