Выставачны праект "Рэнуар, Пікасо, Масон"

28.01.2022

У Музеі гісторыі горада Мінска і галерэі Лібра пройдзе выставачны праект "Рэнуар, Пікасо, Масон". У экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 работ гэтых выдатных мастакоў, выкананых у тэхніцы афорта, літаграфіі і геліягравюры з прыватных калекцый Францыі і ЗША.

Рэнуар, Пікасо, Масон – яркія прадстаўнікі свету вялікага мастацтва, якія працавалі ў розных напрамках і стылях, але былі наватарамі ў творчасці і бунтарамі ў душы. Гэтыя мастакі развівалі і прадаўжалі эксперыменты мастацкіх плыняў пачатку ХХ века – імпрэсіянізма, кубізма, экспресіянізма, дадаізма, сюрэалізма, упісаўшы сябе ў гісторыю мастацтве навечна.
Аб’яднаныя ў межах адной выставы работы трох геніяў дазваляюць адкрыць не толькі межы іх творчасці, але і паглыбіцца ў іх асабістае ўспрыняцце навакольнага свету. Сваімі работамі гэтыя мастакі і сёння, у 21 стагоддзі, вядуць мастацкі дыялог з гледачамі.

Расказвае куратар выставачнага праекта Алег Рыжкоў.

Фота - crimea-news.com