Выставы праекта "Вайна і мір" пакажуць шлях беларускага народа ў войнах з 1812 па 1945 год

19.02.2020

У Беларусі далі старт маштабнаму культурна-гістарычнаму праекту Вайна і мір. Беларусь памятае”, прымеркаванаму да 75-годдзя Перамогі. Галоўная ідэя – стварэнне экспазіцый, якія паказваюць шлях беларускага народа ў войнах з 1812 па 1945 год, а таксама ў міжваенны час. Арганізатары звернуцца да вытокаў, распавядуць пра кошт Перамогі, адкуль з’явіліся людзі, якія яе стварылі. Працягвае намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

Арганізатары праекта “Вайна і мір” – Міністэрства інфармацыі і гісторык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў, суарганізатар – Міністэрства культуры. На базе збораў Уладзіміра Ліхадзедава і створаць тэматычныя экспазіцыі. Ён уладальнік буйной калекцыі рэдкіх выданняў (каля ста тысяч адзінак), заснавальнік гісторыка-асветніцкага праекта "У пошуках страчанага", аўтар 27 кніг-альбомаў на 8 мовах.

Першая выстава праекта адкрыецца гэту пятніцу ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа і раскажа пра падзеі 1812 года.

Фота: sb.by