Выставы ёлачных цацак Наталлі Кавалёвай працуюць у Віцебску, Магілёве і Каменцы

04.01.2021

Выставы ёлачных цацак Наталлі Кавалёвай працуюць у трох гарадах Беларусі – Віцебску, Магілёве і Каменцы. У кожным горадзе калекцыянер стварыла адметную экспазіцыю. Так, у Віцебску паказаны ёлачныя шары ў розных тэхніках, вырабленыя з 30-х гадоў мінулага стагоддзя да сённяшняга часу. Што дэманструюць жыхарам Магілёва і Каменца – раскажа сама Наталля Кавалёва.

У мінулым настаўніца замежных моў, Наталля Кавалёва займаецца калекцыянаваннем ужо 11 гадоў. Яна вядомая не толькі як збіральнік, але і як рэстаўратар – частку далікатных прадметаў з мінулага аднавіла сваімі сіламі. Сёння ў зборы Наталлі больш за 4 тысячы ёлачных цацак рознай тэматыкі.

Выставы ёлачных цацак ў Магілёве і Камянцы працягнуцца да сярэдзіны, а ў Магілёве – да канца студзеня.

Фота: kamenec.by