Выйшаў альбом этнаграфічных малюнкаў, зробленых падчас экспедыцый 1920-1930-х гадоў

17.06.2020

Пабачыла свет  выданне "І рай, і боль на Песеннай Зямлі... Беларусь вачыма мастакоў 1920-1930-х гадоў". У альбоме – графічныя работы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея, аб’яднаныя адной тэмай – этнаграфія нашай краіны. Яны паказваюць этнічныя тыпы жыхароў, вясковыя і гарадскія краявіды, помнікі дойлідства, традыцыйнага народнага мастацтва, рамёстваў. "Кніга разлічана на шырокае кола людзей, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі", – адзначыла  дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Вольга Ваніна.

Альбом этнаграфічных малюнкаў – гэта сумесны праект  выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" і Нацыянальнага гістарычнага музея. На думку дырэктара музея, Паўла Сапоцькі,  дзякуючы выданню сучасным пакаленням удалося перадаць скарбы продкаў.

Кніга выдадзена на 2 мовах – рускай і беларускай. Укладальнік альбома – Наталля Мартынава.

Фота: sb.by