Выйшла кніга "Вядзьмар, які рабіўся ваўком"

22.04.20 

У сталічнай кнігарні “Светач” адбылася сустрэча з Андрэем Янушкевічам. Размова ішла пра кнігу «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», яе атмасферных казках. Гэта трыццаць беларускіх чарадзейных казак і паданняў з розных куткоў Беларусі, запісаныя ў канцы XIX- пачатку XX стагоддзя, а цяпер наноў адабраныя і апрацаваныя. Некаторыя з гэтых гісторый усім вядомыя, а іншыя, наадварот, рэдка траплялі ў выданні для шырокага чытача.

Кніга «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» выдатна ілюстравана вядомым мастаком Валерыем Слауком. Ён таксама прысутнічаў на прэзентацыі выдання і падзяліўся сваімі ўражаннямі.

Фота belarus24.by