XVII фестываль духоўнай музыкі "Залатагорская ліра"

22.04.2022

У касцёле Святога Роха на Залатой Горцы праходзяць канцэрты XVII фестывалю духоўнай музыкі "Залатагорская ліра". Двойчы ў год — у калядныя і ў велікодныя дні — касцёл успамінае аб тым, што быў калісьці камернай залай Беларускай дзяржаўнай філармоніі і што чэшскі арган, набыты ў 1984 годзе, першапачаткова прызначаўся для музіцыравання, а не для суправаджэння богаслужэнняў. З праграмай сёлетняга фестывалю духоўнай музыкі знаёміць мастацкі кіраўнік фэсту Віктар Кісцень.

Фота носіць ілюстрацыйны характар