XVIII Мастацкі праект «Шлягеры на ўсе часы»

19.03.2025

У клубе імя Ф. Дзяржынскага заўтра і паслязаўтра адбудзецца XVIII Мастацкі праект «Шлягеры на ўсе часы», які рыхтуе заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Фінберга». Першы канцэрт фестывалю «Алілуйя каханню» будзе прысвечаны 80-годдзю выдатных кампазітараў: Аляксея Рыбнікава і Максіма Дунаеўскага. А ў другім канцэрце «Песня застаецца з чалавекам» прагучаць любімыя хіты, вядомыя ўсім пакаленням слухачоў, што сталі нашай музычнай класікай. Расказвае мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра Максім Расоха.

Фота - orchestra.by