XVIII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

29.04.2022

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзяць XVIII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Сярод удзельнікаў – вядучыя спецыялісты бібліятэк, навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі.
"Сёлета асноўныя тэмы кнігазнаўчых чытанняў – вывучэнне культурнага і гістарычнага вопыту развіцця грамадства, захаванне кніжнай спадчыны", - адзначыла куратар, загадчык аддзела рэдкай кнігі Галіна Кірэева.

На кнігазнаўчых чытаннях выступаюць даследчыкі з розных культурных устаноў Беларусі. Загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Стэфановіч расказаў пра ўзаемасупрацоўніцтва ў праектах, скіраваных на папулярызацыю рэдкіх выданняў і алічбоўку тэкстаў старажытных кніг.

Фота - nlb.by