XX Фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2021" пройдзе 11 і 12 чэрвеня

15.04.2021

XX Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2021” пройдзе 11 і 12 чэрвеня ў Летнім амфітэатры, Палацы культуры і на іншых пляцоўках горада і раёна. Падзея мусіла адбыцца летась у чэрвені, але з-за эпідсітуацыі яе перанеслі. Расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Вольга Клепакова.

Рэжысёр-пастаноўшчык урачыстага адкрыцця форуму – заслужаны дзеяч мастацтваў Ніна Осіпава. Канцэрт адкрыцця прысвецяць творчасці беларускага піяніста і кампазітара Ігара Паліводы, які напісаў гімн маладзечанскага фестывалю. Расказвае Ніна Осіпава.

Фота Раміля Насібуліна, Белта