XXХIII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі праходзіць у Полацку

06.04.2021

У Сафійскім саборы ў Полацку з 28 сакавіка па 5 мая праходзіць XXХIII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі. 11 красавіка выступяць маскоўскія салісты Анастасія Быкава (арган) і Канстанцін Ліманцаў (труба). Расійскія музыканты вядуць актыўную канцэртную дзейнасць на радзіме і за мяжой. Для полацкага гледача яны выканаюць творы Баха, Гендэля, Шуберта і іншыя.

Расказвае загадчыца канцэртнага аддзела Сафійскага Сабора Алена Мартынава.

Фота: proreligiu.club