XXX "Славянскі базар у Віцебску" афіцыйна адкрыты

16.07.2021

Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” афіцыйна адкрыты. На гала-канцэрце ўспомнілі тых, хто доўгія гады дарыў публіцы свята. Сучасныя “Песняры” прэзентавалі прысвячэнне Уладзіміру Мулявіну. Народная артыстка Савецкага Саюза Эдзіта П’еха адправіла гасцям фестывалю відэавіншаванне. На беларускай мове амаль без акцэнта “Хор Турэцкага” выканаў хіт “А я лягу-прылягу”. "Фестываль “Славянскі базар” – сімвал дружбы і любові розных народаў", ‒ кажа міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч.

Сёння гала-канцэрт у летнім амфітэатры збярэ беларускіх і расійскіх артыстаў. Выступяць Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Генадзя Цітовіча і Дзяржаўны акадэмічны рускі народны хор імя Мітрафана Пятніцкага, вядомыя эстрадныя выканаўцы. Выставачны праект да 125-годдзя Сяргея Ясеніна прэзентуюць у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Увазе наведвальнікаў – архіўныя дакументы і фотаздымкі. Многія дэманструюцца ўпершыню.

Фота: vk.com/festivalvitebsk