Як трэба выхоўваць бацькоў, раскажа мюзікл "Мэры Попінс"

15.07.2016

"Вецер перамен", "Трыццаць тры каровы", "Непагадзь" - гэтыя песні кампазітара Максіма Дунаеўскага, напісаныя для вядомага тэлефільма "Мэры Попінс, да сустрэчы!", сталі хітамі больш за трыццаць гадоў таму. Аднак у тэлевізійны фільм увайшлі далёка не ўсе песні. Затое ўвесь музычны матэрыял кампазітара ў новай аранжыроўцы стаў асновай для новага шоў-мюзікла "Мэры Попінс" Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Рэжысёр-пастаноўшчык -- заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Міхаіл Кавальчык.

Адметнай абяцае быць харэаграфія спектакля. Незвычайны погляд на класіку прапануе Ірына Савельева з Латвіі. Яна шмат працавала на эстраду, апошнім часам знайшла сваё прызванне ў тэатры.

Фота: musicaltheatre.by