"Якуб Колас у творчасці мастакоў"

02.03.2022

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася выстава "Якуб Колас у творчасці мастакоў". Яна створана сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Асоба Песняра натхняла майстроў пэндзлю і на класічныя партрэты, якія стваралі Валянцін Волкаў, Леанід Шчамялёў, Мікалай Апіёк, Іван Раманоўскі, Зянон Паўлоўскі, Святаслаў Федарэнка, Георгій Паплаўскі. Іх работы прадстаўлены на выставе. Расказвае загадчык аддзела музея Вольга Наважылава.

"Выстава "Якуб Колас у творчасці мастакоў" – сумесная. Напрыклад, прадстаўлена ўнікальная работа мастака Якава Кругера з Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, якая экспаніруецца ўпершыню", - адзначыла дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс.

Фота Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа