Яўрэйскую калекцыю Беларускага дзяржаўнага музея, які існаваў у даваенны час, аднавілі на выставе "Другое нараджэнне"

28.12.2020

Летась у фонды Нацыянальнага гістарычнага музея перадалі шэраг прадметаў невядомага паходжання. Па ўліковых нумарах вызначылі, што рэчы – з даваеннага збору Беларускага дзяржаўнага музея, які існаваў у 20-30-я гады мінулага стагоддзя. Сёння ў зале Гістарычнага музея адкрыўся выставачны праект "Другое нараджэнне. Рэканструкцыя яўрэйскай калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея 20-30-х гг. ХХ ст.". Расказвае старшы навуковы супрацоўнік Дар’я Сяліцкая.

На афішы да выставы – выява яўрэйскага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея ў 1927 годзе. Але аформленая ў неонавым стылі. Такім чынам перададзена канцэпцыя экспазіцыі – дыялог мінулага і сучаснасці. Шафы з адметнымі рэчамі яўрэйскага побыту аздабляюць палотны, якія мастачка Гістарычнага музея Ганна Раманенка намалявала спецыяльна для гэтага праекта. Расказвае куратар экспазіцыі Данута Грынь.

Фота: histmuseum.by