Ёлачныя цацкі з усяго свету прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі

11.12.2019

Выставачны праект “Музей ёлачных цацак” расказвае пра вытворчасць ёлачных упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. У экспазіцыі – навагоднія цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі і Афрыкі. Сярод іх ёсць і дакладная копія шара, падоранага Папу Рымскаму Яну Паўлу Другому.

Калекцыя ёлачных цацак дырэктара фабрыкі "Грай" Андрэй Бегуна – найбуйнейшая ў свеце. На выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі прэзентавалі толькі частку – дзве тысячы экспанатаў. Экспазіцыя працягнецца да 20 студзеня.

Фота: zviazda.by