06.02.2025
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы стартаваў месяц юбілеяў. Шэраг асабістых свят пачала народная артыстка Беларусі Тамара Міронава, якой споўнілася 75 гадоў. Дзень нараджэння яна сустрэла на сцэне, выканаўшы ролю Абі ў трагікамедыі «Апошні атракцыён». Пасля спектакля гледачоў пазнаёмілі з творчай біяграфіяй актрысы, а для яе самой калегі падрыхтавалі падарунак. Тамару Васільеўну павіншавалі персанажы ўсіх пастановак, дзе яна задзейнічана. На святочным вечары пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.