Юбілейны сезон адкрыў Тэатр ТрыТфармаТ

14.10.2021

Свой 10-ты юбілейны сезон адкрыў Тэатр ТрыТфармаТ, які ўзначальвае вядомая актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая Вера Палякова-Макей. На яго працягу чакаецца прэм’ера спектакля “Карэніна” паводле твора класіка рускай драматургіі Льва Талстога, два навагоднія праекты ў Палацы Рэспублікі, а таксама замежныя гастролі. Усе падрабязнасці ў мастацкага кіраўніка тэатра Веры Паляковай-Макей.