З 28 па 31 сакавіка на сцэне Вялікага тэатра Беларусі пройдуць гастролі знакамітага Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана

26.03.2024

Беларускім гледачам прадставяць балет паводле рамана ў вершах Аляксандра Пушкіна «Яўген Анегін» і харэаграфічную інтэрпрэтацыю п’есы Антона Чэхава – «Чайка. Балетная гісторыя». Імя Барыса Эйфмана заўсёды асацыюецца з найбольш цікавымі мастацкімі эксперыментамі і незвычайным прачытаннем класічных твораў. Пра яго творчасць распавядае генеральны дырэктар найбуйнейшага тэатра нашай краіны Кацярына Дулава.

Фота - bolshoibelarus.by