Закрыццё сімфанічнага сезона ў Белдзяржфілармоніі

15.06.2022

Заключным акордам 84-га сезона ў Белдзяржфілармоніі стане канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь "Класіка для ўсіх". 16 чэрвеня за дырыжорскім пультам будзе галоўны дырыжор, народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў. Гэты канцэрт не толькі закрые сімфанічны сезон, але і дасць старт новаму, 85-му канцэртнаму сезону. Пра планы на юбілейны музычны сезон расказвае генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Нікіта.

Фота - philharmonic.by