"Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе"

04.05.2022

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава "Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе". Беларускія абразы, сакральная мастацкая спадчына гэтага перыяду ўпершыню будзе прадстаўлена ў такім маштабным выставачным праекце. Каля 120 абразоў, створаных у другой палове XVII на мяжы XVIII стагоддзя прадставілі чатыры беларускія музеі - Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Раманава. Расказвае першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Святлана Анейка.

Сярод твораў выставы як вядомыя шэдэўры, гонар старажытнабеларускага мастацтва, так і значная колькасць абразоў, раней не вядомых гледачам. Гэта абразы, рэстаўрацыя якіх яшчэ не завершана і тыя, ад якіх захаваліся толькі асобныя фрагменты. Але іх прысутнасць у экспазіцыі вельмі важная для раскрыцця галоўнай канцэпцыі праекта – паказу таго, як фарміраваўся і развіваўся на працягу XVII стагоддзя новы, адметны стыль беларускага іканапісу. Расказвае адзін з куратараў праекта, мастак Юрый Піскун.

Фота - sb.by