Заслаўе прымае XVIII фестываль беларускай камернай музыкі

26.01.2018 

Заслаўе сёння прымае XVIII фестываль беларускай камернай музыкі. Яго ладзіць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга.
Фестываль уключае чатыры праграмы. Прагучаць творы 27 беларускіх кампазітараў, у тым ліку Станіслава Манюшкі, Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага. Выступяць калектывы, што ўваходзяць у склад аркестра: ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў, трубачоў, а таксама струнны аркестр і біг-бэнд. Працягвае народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг.

Фота: mlyn.by