Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Надзея Губская адзначае юбілей

03.02.2022

Сёння адзначае свой юбілей выдатная спявачка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Надзея Губская. Яна ўнесла важкі ўклад у развіццё Нацыянальнай оперы, стварыўшы на сцэне Вялікага тэатра Беларусі галерэю яркіх і незабыўных вобразаў. Шматгадовая дзейнасць выдатнай артысткі на карысць айчыннай культуры з’яўляецца яркай старонкай у гісторыі Вялікага тэатра Беларусі. Расказвае галоўны хормайстар Вялікага тэатра Беларусі, народная артыстка нашай краіны Ніна Ламановіч.

Сёння Надзея Губская дзеліцеся з маладым пакаленнем сваім набытым вопытам, дапамагае дасягнуць высокага прафесіяналізма маладым талентам. Выдатная спявачка прымае шчырыя віншаванні з нагоды юбілею ад сваіх прыхільнікаў і калег. Да гэтых віншаванняў далучаецца і салістка тэатра, народная артыстка Рэспублікі Беларусь Ніна Шарубіна.

Фота - bolshoibelarus.by