Заўтра адбудзецца першая прэм’ера ў 105-м сезоне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

19.11.2024

Купалаўскі бярэ на сябе місію бліжэй пазнаёміць гледачоў з творчасцю Фёдара Дастаеўскага і рыхтуецца прадставіць новае прачытанне аднаго з яго неўміручых твораў. На сцэне тэатра спектакль «Дзядзечкаў сон» прэзентуюць другі раз. Упершыню ўвасабленне аднайменнай аповесці паказалі 46 гадоў таму, галоўныя ролі ў той час выканалі славутыя Зінаіда Браварская і Павел Дубашынскі. Якой будзе наступная пастаноўка – у рэпартажы Марыі Казловай.