18.06.2025
Гэта штогадовая акцыя па ўшанаванні памяці нашага славутага пісьменніка. 19 чэрвеня споўніцца 101 год з дня яго нараджэння. У гэты дзень у культурнай установе адбудзецца экскурсія, а таксама пленэр і чаяванне. У пятніцу пройдзе лекцыя «Франтавыя старонкі Васіля Быкава ў кінематографе». На выхадных наведвальнікаў Музея-дачы чакаюць традыцыйныя «Васільковыя пленэры». Расказала куратар філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-дача Васіля Быкава» Ірына Князева.
Фота: bellitmuseum.by