Завяршаецца рэканструкцыя аб'ектаў Брэсцкай крэпасці

23.10.2020

Сёлета завяршаецца рэканструкцыя аб’ектаў Брэсцкай крэпасці з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Адна з фінальных падзей ‒ стварэнне музейнай экспазіцыі на базе 5-га форта. Плануецца, што яна стане Музеем фартыфікацыі і ўзбраення і сустрэне наведвальнікаў у студзені. "А вось яшчэ адну з навінак – абноўленае асвятленне ‒ плануюць запусціць ужо ў лістападзе", ‒ паведаміў дырэктар мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Рыгор Бысюк.

Некаторыя іншыя планы і прапановы датычна Брэсцкай крэпасці агучаны падчас VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. 

Фота: belta.by