Здымкі мастацкай стужкі «Адно на дваіх» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пачаліся ў Мінску

13.06.2025

Фільм прысвечаны подзвігу Герояў Беларусі – ваенных лётчыкаў маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі. У небе над Баранавічамі яны цаной уласнага жыцця выратавалі іншых людзей: адвялі падаючы самалёт ад жылых дамоў. Расказаць трагічную гісторыю хлопцаў узяўся рэжысёр Іван Паўлаў. Падрабязнасці са здымачнай пляцоўкі ў рэпартажы нашага карэспандэнта Марыі Казловай.