Жыццесцвярджальная выстава Людмілы Шчамялёвай адкрылася ў сталічнай галерэі “Мастацтва”

23.12.2020

“Усё будзе добра” – жыццесцвярджальная выстава Людмілы Шчамялёвай адкрылася ў сталічнай галерэі “Мастацтва”. Творца дэманструе жывапісныя палотны розных гадоў. Гэта гісторыі са штодзённага жыцця звычайных людзей, аздобленыя гумарам і дабрынёй. Утульныя дамашнія вечары, эпізоды з адпачынку на курорце, дзіцячыя забавы і дзясяткі іншых сюжэтаў. У трывожны для ўсяго свету час мастачка дзеліцца цеплынёй і запальвае надзею на шчаслівую будучыню.

Людміла Шчамялёва стварае гарэзлівыя і нязмушаныя карціны. Нават калі яе героі трапляюць у надзвычайную сітуацыю, яны захоўваюць аптымізм. Чалавечыя фігуры, жывёлы і птушкі, дрэвы, кветкі і дамы – усё гэта героі твораў. Аўтар назірае, як віруе гарадское жыццё, з цеплынёй і гумарам перадае яркія сцэны паўсядзённасці. Працягвае першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

Выстава працуе да 15 студзеня.

Фота: bel-art.by