Жывапіс, графіку і скульптуру беларускіх і французскіх мастакоў паказалі ў галерэі Міхаіла Савіцкага

16.12.2019

У сталічнай Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе міжнародная выстава сучаснага мастацтва "Мінск-Парыж". Экспазіцыя арганізавана сумесна з беларуска-французскай асацыяцыяй "Беларусь-Францыя. Абмен" пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі. Пра тое, як стваралася выстава, раскажа адзін з арганізатараў,  музыкант Аркадзь Валадось.

"На выставе "Мінск-Парыж" – 90 твораў беларускіх і французскіх мастакоў, якіх аб'ядноўвае не толькі ўдзел у адным з самых прэстыжных парыжскіх салонаў "Art capital", але і падобныя погляды на сучаснае выяўленчае мастацтва", – упэўнены ўдзельнік выставы Віктар Навіцкі.

Выстава працягнецца па 19 студзеня. Як сцвярджаюць арганізатары, экспазіцыя – гэта магчымасць адчуць атмасферу парыжскага салона ў цэнтры Мінска.

Фота Яўгена Колчава (facebook.com)