Жывапіс і графіка Аркадзя Сцёпіна ў стылі "постатэістычнага рамантызму" – у галерэі Міхаіла Савіцкага

28.01.2020

У сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрыта персанальная выстава Аркадзя Сцёпіна “Грань”. У экспазіцыі – больш за 80 жывапісных і графічных работ, створаных з 1978 года да гэтага дня. Карціны намаляваны ў стылі постатэістычнага рамантызму – праз яго аўтар раскрывае душу, дзеліцца думкамі і разважаннямі. Працягвае Аркадзь Сцёпін.

Выставу арганізавала дачка творцы – Анастасія Сцёпіна. Яна расказала: калі бацька даведаўся, што яго першая персанальная экспазіцыя адбудзецца, намаляваў каля 40 графічных работ. (Дагэтуль мастак  не ствараў карціны каля 15 гадоў з-за хваробы па зроку).  Таму куратар лічыць падзею сапраўдным цудам.

Экспазіцыя “Грань” адкрыта да 9 лютага.

Фота: mag.relax.by