25.02.2020
Выстава “Успаміны”, прысвечаная жыццю і творчасці вядомага беларускага мастака Мікалая Селешчука, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. Экспазіцыя арганізавана па ініцыятыве таварышаў па армейскай службе, сяброўства з якімі творца пранёс праз усё жыццё. Расказвае адзін з арганізатараў праекта Віктар Змяеўскі.
Мікалай Селяшчук ‒ жывапісец, майстар кніжнай і станковай графікі. У сваёй творчасці ён спалучыў прыёмы сюррэалізму і беларускую гісторыю, этнаграфію, народны эпас. Пра вядомую работу “Канец сезона туманаў” расказвае дыпламат і гісторык Пётр Краўчанка.
Выстава адкрыта да 5 сакавіка.
Фота: fairyroom.ru (карціна Мікалая Селешчука "Канец сезона туманаў" 1985 г.)