Жывапіс і графіку Юрыя Хілько прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі

20.02.2020

У Нацыянальным мастацкім музеі прэзентавалі выставу Юрыя Хілько “Цень ветру”. Падзея прымеркавана да 60-годдзя мастака. Творца адзначыў, што гэта – чарговы значны этап у яго жыцці, пацвярджэнне важнасці свайго існавання на зямлі.

Куратар выставы Кацярына Калянкевіч падкрэсліла, што экспазіцыя адметная аб'ёмнасцю. Яна дэманструе шматграннасць Юрыя Хілько. Таксама куратар падзялілася ўражаннямі ад супрацоўніцтва з творцам, расказала, які ён падчас работы.

Выстава “Цень ветру” адкрыта да 16 сакавіка.

Фота: artmuseum.by