Жывапіс Ігара Гардзіёнка і скульптура Сяргея Аганава – на выставе ў Мірскім замку

28.05.2020

У музеі «Замкавы комплекс "Мір"» адкрыта выстава "На адным полі ваяры”. Праект аб’яднаў творчасць айчыннага мастака Ігара Гардзіёнка і скульптара Сяргея Аганава. Работы майстроў прысвечаны адной тэматыцы – гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Працягвае намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Вольга Навіцкая.

У экспазіцыі 37 работ – 20 жывапісных і 17 скульптур. Супрацоўнікі ўстановы адзначаюць, што, нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю, выстава вельмі папулярная. Цікавіць наведвальнікаў як месца правядзення праекта – мансардная частка Паўночнага корпуса палаца, так і магчымасць даведацца пра гісторыю ВКЛ у асобах.

Выстава працуе да канца ліпеня.

Фота: mirzamak.by