Жывапіс, калажы, інсталяцыі ў стылі трэш-арт ‒ на выставе Валянціны Ляховіч "Сіні тралейбус"

01.09.2020

Віцебскі мастацкі музей прапануе юбілейную выставу мастачкі Валянціны Ляховіч “Сіні тралейбус”. У экспазіцыі ‒ жывапісныя работы, калажы розных часоў, скульптура, цэнтральнае месца займае інсталяцыя “Сіні тралейбус”. Гэтую назву творца ўзяла з песні Булата Акуджавы. На вернісажы пабывала Святлана Машканава.

Фота: gorodvitebsk.by