20.03.2020
У полацкай Мастацкай галерэі адкрылася выстава Паўла і Уладзіміра Кандрусевічаў "Фігура". Мастакі нарадзіліся ў Мінску, але з Полацкам іх звязваюць шматлікія творчыя праекты. У экспазіцыі – работы ў розных тэхніках: алей, жалеза, ляўкас, кераміка і іншых. Расказвае Уладзімір Кандрусевіч.
Для Уладзіміра Кандрусевіча галоўнае – цела чалавека і яго коды. Тэмы – няўмольнасць часу і адчуванне сябе гарманічнай часткай сусвету. Брат творцы Павел працуе з пераасэнсаваннем і актуалізацыяй класікі. Асноўныя жанры – пейзаж і фігуратыўная кампазіцыя.
Выстава адкрыта да 20 красавіка.
Фота: vk.com