Жывапіс Юдэля Пэна з калекцыі віцебскага музея – на выставе ў Мірскім замку

10.03.2021

У выставачнай зале Мірскага замка адкрылася выстава жывапісных работ Юдэля Пэна "Цудоўнае адлюстраванне. Жаночы партрэт канца XIX – пачатку XX стагоддзяў" з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Чым цікавая і адметная экспазіцыя, раскажа старшы навуковы супрацоўнік, куратар праекта Наталля Марэцкая.

Выстава работ Юдэля Пэна – першы вынік супрацоўніцтва Мірскага замка з Віцебскім абласным краязнаўчым музеем. Узамен установа атрымала калекцыю веераў (47 адзінак) з фондаў Мірскага замка. Дагэтуль Мірскі замак ніколі не супрацоўнічаў з віцебскім рэгіёнам, толькі з іншымі абласцямі краіны.

На фота – аўтапартрэт Юдэля Пэна (wikimedia.org)