«Зімовы джаз» прагучыць у Купалаўскім тэатры

25.01.2024

Працягваюцца музычныя вечары ў Купалаўскім. 30 студзеня на сцэне легендарнага тэатра будзе прадстаўлена новая праграма «Зімовы джаз» у выкананні заслужанага калектыву Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М. Я. Фінберга. Усіх аматараў элітарнай музыкі чакае ўнікальная магчымасць паглыбіцца ў агністыя рытмы джаза. Расказаў аб праграме мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву Максім Расоха.

Фота ілюстрацыйнае