Змены ў эфіры 15 лістапада

12.11.2020 

Да 95-годдзя Беларускага радыё 15 лістапада ў нашым эфіры адбыліся змены:

З 00.00 да 8.05 - па праграме;

8.05 – 9.00 - святочны радыёмарафон. Першая сустрэча да 95-годдзя Беларускага радыё ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, запісаная ў снежні 2019 года;

9.00 – 9.05 - “Штодзённік”;

9.05 – 9.15 - святочны канцэрт;

9.15 – 10.00 - святочны радыёмарафон. Другая сустрэча да 95-годдзя Беларускага радыё ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, запісаная ў студзені 2020 года;

10.00 – 10.05 - навіны культуры;

10.05 – 10.30 - “Сентыментальнае падарожжа”;

10.30 – 11.15 - святочны радыёмарафон. Трэцяя сустрэча да 95-годдзя Беларускага радыё ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, запісаная ў лютым 2020 года;

11.15 – 11.45 - святочны канцэрт з прэм’ернай трансляцыяй музыкі кампазітара Аляксандра Літвіноўскага;

11.45 – 12.00 - “Сюжэт для вечнасці” (тэматычны выпуск);

12.00 – 12.05 - “Штодзённік”;

12.05 – 12.15 - святочны канцэрт;

12.15 – 13.00 - святочны тэлерадыёмарафон, прысвечаны 95-годдзю Беларускага радыё. Уключэнне з 4-й студыі Дома радыё. Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі” (сумесна з тэлеканалам “Беларусь 3”);

13.00 – 14.00 - “Натхнёныя музыкай” (тэматычны выпуск);

14.00 –  14.05 -навіны культуры;

14.05 – 15.15 - святочны радыёмарафон. Чацвёртая сустрэча да 95-годдзя Беларускага радыё ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, запісаная ў сакавіку 2020 года;

15.15 – 16.35 - святочны тэлерадыёмарафон, прысвечаны 95-годдзю Беларускага радыё. Уключэнне з 4-й студыі Дома радыё. Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі” і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі (сумесна з тэлеканалам “Беларусь 3”);

16.35 – 16.50 - радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы” (тэматычны выпуск);

16.50 – 17.00 - святочны канцэрт;

17.00 – 18.00 - святочны марафон. Пасяджэнне супрацоўнікаў канала “Культура” за круглым сталом на тэму “Сучасны стан і перспектывы развіцця канала “Культура”;

18.00 – 18.05 - навіны культуры;

18.05 – 18.30 - святочны канцэрт;

18.30 – 19.50 - святочны тэлерадыёмарафон, прысвечаны 95-годдзю Беларускага радыё. Уключэнне з 4-й студыі Дома радыё. Канцэрт сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі (сумесна з тэлеканалам “Беларусь 3”);

19.50 – 21.00 - “Радыётэатр плюс” (святочны выпуск);

З 21.00 – далей па праграме