Зміцер Колас: "Кожнае пакаленне павінна перакладаць класікаў самастойна"

11.10.2016

У галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі прадставілі новую кніжную серыю “Паэты планеты”. Шэдэўры сусветнай паэзіі на беларускую мову перакладалі вядомыя творцы. Сярод першых васьмі кніг – лірыка Сапфо, Франчэска Пятраркі, П'ера дэ Рансара, Райнера Марыі Рыльке, Габрыэлы Містраль. Вершы розных эпох можна прачытаць у перакладах прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў майстроў – ад Уладзіміра Дубоўкі і Юркі Гаўрука да Ганны Янкуты і Антона Францішка Брыля. Расказвае выдавец і стваральнік серыі Зміцер Колас.

Фота: newsline.by